Усе навіны

Генеральны сакратар ПКБ Шудзейка: «Супрацоўніцтва з РФ – адзіная магчымасць даваць спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах»

27 траўня, 08:16

Генеральны сакратар паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка падзяліўся меркаваннем аб супрацоўніцтве з Расіяй.

Пытанне допуску Беларусі на міжнародныя турніры будзе абмяркоўвацца на генеральнай асамблеі МПК. Яна адбудзецца 28-29 верасня ў Бахрэйне.

– Вядома мы будзем працягваць супрацоўніцтва [з РФ]. Пасля гэтага рашэння трэба насыціць спартовы каляндар.

На дадзены момант гэта наша адзіная магчымасць працягваць даваць спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах, – сказаў Шудзейка.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.