Усе навіны

Прадстаўнік Мінспорту Лукашэнкі Пракапенка: «19 федэрацыяў атрымалі допуск да спаборніцтваў, але ён віртуальны»

28 траўня, 11:27

Прадстаўнік Міністэрства спорту Лукашэнкі Міхаіл Пракапенка пракаментаваў сітуацыю з допускам беларускіх атлетаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Мы адсочваем станоўчую дынаміку. У цяперашні час ужо 19 розных федэрацыяў атрымалі допуск да міжнародных спаборніцтваў. Але гэта віртуальны допуск. Прыняць рашэнне – гэта адно, а рэалізаваць яго на практыцы – гэта зусім іншае.

Я вам магу прывесці прыклад, у тым ліку па сваёй Федэрацыі. 19 красавіка было прынята станоўчае рашэнне аб тым, каб дапусціць беларускіх і расійскіх атлетаў да спаборніцтваў па сучасным пяцібор'і. Але сёння ўжо акурат канец траўня, а практычнай рэалізацыі, на жаль, няма.

Таму дынаміка ёсць. Мы бачым жаданне выправіць гэтую памылку. Я лічу, што гэта вялікая памылка, і многія нашы партнёры, якія не палітызуюць наогул усю гэтую сітуацыю, кажуць, што без расейцаў і беларусаў спаборніцтвы сталі менш значнымі і наогул, у прынцыпе, менш цікавымі», – сказаў Пракапенка.