Усе навіны

Рынкевічс стаў прэзідэнтам Латвіі. Ён паднімаў БЧБ-сцяг на пляцоўцы краін-удзельніц хакейнага ЧС-2021

31 траўня, 14:36

Дэпутаты Сейма Латвіі 31 траўня абралі прэзідэнтам Латвіі міністра замежных спраў Эдгара Рынкевічса, вылучанага прэм'ерскай партыяй «Новае Адзінства».

Кандыдатуру Рынкевічса падтрымалі 52 дэпутаты, супраць – 35 дэпутатаў. Згодна з Канстытуцыяй, Прэзідэнт абіраецца большасцю не менш за 51 голас.

Нагадаем, у траўні 2021 года Рынкевічс разам з мэрам Рыгі Марціньшам Стакісам замянілі чырвона-зялёны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белае палатно з гербам «Пагоня». За гэта Следчы камітэт Беларусі завёў на Рынкевічса крымінальную справу.