Сабаленка трапіла ў базу Tribuna.com, якая складаецца са спартсменаў, якія падтрымалі вайну
Tribuna.com апублікавала абноўлены спіс беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія падтрымалі поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.
У чарговае абнаўленне ўвайшлі беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў.
Нагадаем, што пасля перамогі над суайчынніцай Ірынай Шымановіч (7:5, 6:2) у другім раўндзе «Ралан Гарос» Сабаленка адмовілася каментаваць падтрымку Лукашэнкі і асуджаць беларускі ўдзел у вайне ва Украіне.
Усяго ў базе ўжо 374 функцыянеры і спартсмены з Беларусі, Расіі і іншых краін, якія падтрымліваюць поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну.
З беларускіх дзеячаў спорту ў спісе, акрамя Сабаленка, прысутнічаюць:
лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванава, паралімпіец Аляксей Талай;
экс-гулец футбольнай белзборнай Аляксандр Глеб;
экс-кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля, член праўлення НАК Дзмітрый Баскаў, кіраўнік ФХБ Аляксандр Багдановіч, міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук, кіраўнік белфедэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў, член праўлення НАК Беларусі і рэктар БДУ Сяргей Рэпкін, кіраўнік белфедэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка, прэзідэнт белфедэрацыі барацьбы Алім Селімаў, кіраўніца белфедэрацыі веласпорту Наталля Цылінская.
Азнаёміцца з поўным спісам можна тут.