Усе навіны

Водналыжнік Шпак пра прылёт ракеты ў жылы дом у Дняпры: «Падходжу да скрыжавання - і раптам бачу полымя, чую жахлівы выбух»

6 чэрвеня, 11:12

Беларускі вадналыжнік Сцяпан Шпак, які з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі вымушана пераехаў ва Украіну, расказаў Telegram-каналу «О, спорт! Ты – мир!» пра тое, як стаў сведкам прылёту ракеты ў жылы дом у Дняпры.

– Раскажыце пра 14 студзеня – той дзень, калі ракета прыляцела ў адзін з дамоў у Дняпры і загінулі амаль 50 чалавек.

– Гэта была субота, у мяне скончылася ранішняя трэніроўка. Працаваў з дзецьмі недзе за тры кіламетры ад дома на Набярэжнай Перамогі. Скончыў занятак, паехаў дадому, каб пераапрануцца, перакусіць, а потым збіраўся да аднаго майму спартоўцу ў госці - мяне запрасілі ў лазню і на вячэру. У той дзень у нас не працаваў мабільны інтэрнэт, таму, калі выйшаў з дому, не мог выклікаць таксі. Вырашыў, што пайду пешшу, а раўналежна буду лавіць таксі. Прайшоў дзесьці кіламетр, удалося выклікаць таксі - паставіў кропку пасадкі каля вялікага скрыжавання. А ён недалёка ад дома, куды прыляцела ракета. Увогуле, падыходжу да скрыжавання, падымаю вочы ад тэлефона - і раптам бачу полымя, чую жахлівы выбух. Гэта прыляцела ракета ў 118-ы дом. Адразу прыйшло разуменне, што зараз мяне накрые выбухная хваля, таму што я быў у 500 метрах ад дома. Згрупаваўся, зачыніў рэбры, адвярнуўся і пачуў, як за маёй спіной падалі шкла. Калі развярнуўся, пачуў крыкі людзей, плач дзяцей, мы пабеглі за нейкі ларок. Там жанчына крычала: «Гэта наша хата! Мама не адказвае – пабеглі туды хутчэй».

Тут жа я ўбачыў, як пад'ехала маё таксі, кіроўца мне крычаў, каб я хутчэй садзіўся. Заскочыў у машыну, і мы панесліся. Мне вадзіцель казаў, што ён ехаў якраз з боку 118-га дома, так адчуў, як зад машыны ўзняўся выбухнай хваляй.

Мяне давезлі да хаты спартоўца, да якога ехаў у лазню, але, натуральна, у той момант ні аб якім адпачынку ўжо гаворкі не ішло. Мы думалі сабрацца і паехаць, каб дапамагаць ратаваць людзей, разбіраць завалы, але я датэлефанаваўся свайму сябру, які жыў побач і ўжо прыйшоў на дапамогу, і ён сказаў, што без спецыяльнай амуніцыі там рабіць няма чаго. Туды прыехала спецтэхніка, ратавальнікі, – распавёў Шпак.