Усе навіны

Жан Белянюк: «Чамусьці журналістаў выдання Tribuna.com, якое можа задаць вострыя пытанні, не запрасілі на сустрэчу з Гутцайтам»

6 чэрвеня, 14:20
1

Алімпійскі чэмпіён і народны дэпутат Жан Белянюк выказаў меркаванне, што Міністр моладзі і спорту Украіны прэзідэнт НАК Вадзім Гутцайт не жадае даваць адказы на важныя для спорту пытанні.

«Сёння кіраўнік НАК і Мінмаладзёжспорту Вадзім Гутцайт запрашае журналістаў на Алімпійскую базу ў Конча-Заспе, дзе будзе праходзіць прэзентацыя формы для нашых спартсменаў на Еўрапейскія гульні.

Гэтая прэзентацыя праводзіцца да Дня журналіста Ўкраіны. Па маёй інфармацыі, запрошаны больш за 60 журналістаў. Але чамусьці журналістаў выдання Tribuna.com, якое прафесійна займаецца тэмай спорту, працуе з пытаннямі санкцый супраць спартоўцаў РФ/РБ, і можа задаць вострыя пытанні, не запрасілі.

Магчыма, гэта чалавечы фактар (тэхнічная памылка, не было сувязі і да т.п.) або нежаданне міністра даваць адказы на пытанні, якія турбуюць спартыўную сям'ю нашай краіны», – сказаў Белянюк.