Усе навіны

Сілавікі Лукашэнкі затрымалі выкладчыкаў БДУФК і БДЭУ. Жанчын абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах

25 ліпеня 2023, 09:00

Сілавікі Лукашэнкі затрымалі ў Мінску кандыдата філалагічных навук, выкладчыка рускай мовы ў БДУФК Наталлю Сівіцкую. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных пратэстах пасля выбараў-2020.

Таксама была затрымана кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ, выкладчык беларускай мовы Надзея Старавойтава. Апроч удзелу ў пратэстах, ёй прыпісваюць рэгістрацыю ў плане дэмакратычных сілаў «Перамога» і падпіску на медыя, непажаданыя рэжыму. Адзначым, сілавікі Лукашэнка рэгулярна выдумляюць падобныя абвінавачанні без якіх-небудзь падстаў.