Усе навіны

Бегуна на доўгія дыстанцыі Беразоўскага арыштавалі на 13 сутак за падтрымку Украіны

«Суддзя» наваполацкага суду Лукашэнкі Таццяна Хрыпач пастанавіла арыштаваць бегуна на доўгія дыстанцыі Андрэя Беразоўскага на 13 сутак за падтрымку Украіны.

У судовым паседжанні было ўстаноўлена, што «правапарушальнік» у парушэнні закона без Наваполацкага гарвыканкама Лукашэнкі, выказваў грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы, шляхам апублікавання ў агульным доступе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» для азнаямлення іншымі карыстальнікамі фатаграфіі сябе і выявы з надпісам «Слава Украіне» на фоне сіне-жоўтага колеру.