Усе навіны

Апошні нумар «Прэсбола», верагодна, выйдзе 29 верасня

22 верасня 2023, 18:30

Паводле інфармацыі Tribuna.com, апошні нумар газеты «Прэсбол», верагодна, выйдзе 29 верасня. Пасля блакіроўкі сайта pressball.by выданне сутыкнулася з фінансавым крызісам.

Пакуль жыла надзея на перазапуск праекту ў інтэрнэце, «Прэсбол» жыў з дапамогай улівання асабістых сродкаў дырэктара Юрыя Арлова.

Яшчэ тры месяцы цягнуць «Прэсбол» і ягоных працаўнікоў за свае грошы дырэктар аказаўся не гатовы. Як будуць юрыдычна раставацца з калектывам, пакуль невядома.