Усе навіны

Еўрапейскі паралімпійскі камітэт скліча пазачарговую генасамблею з-за допуску беларусаў і расіян да Паралімпіяды-2024

Еўрапейскі паралімпійскі камітэт плануе склікаць пазачарговую генасамблею з-за допуску беларусаў і расіян да Паралімпіяды-2024.

Пра гэта паведаміў Нацыянальны камітэт спорту інвалідаў Украіны.

«Многія краіны Еўропы і свету былі здзіўлены рашэннем Генеральнай Асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта па допуску расійскіх і беларускіх паралімпійскіх каманд да ўдзелу ў Паралімпіядзе ў Парыжы ў нейтральным статусе, нават з улікам таго, што Расію і Беларусь пазбавілі права членства ў МПК на 2 гады.

Менавіта таму 14 краін Еўропы, у тым ліку Украіну, звярнуліся да кіраўніцтва Еўрапейскага паралімпійскага камітэта па неабходнасці правядзення пазачарговай Генеральнай Асамблеі ЕПК па гэтым пытанні.

Важна адзначыць, што першым, хто выказаўся за правядзенне гэтай Асамблеі, стаў Нацыянальны паралімпійскі камітэт Латвіі, які прапанаваў месцам правядзення вызначыць Рыгу – сталіцу Латвіі.

23 кастрычніка адбылося паседжанне Кіроўнай Рады ЕПК, на якім было прынятае канчатковае рашэнне пра правядзенне пазачарговай Генеральнай Асамблеі Еўрапейскага паралімпійскага камітэта. Галоўным пытаннем парадку дня гэтай асамблеі будзе: ці могуць паралімпійскія каманды Расіі і Беларусі прэтэндаваць на ўдзел у Паралімпіядзе ў Парыжы ў любым статусе.

Нацыянальны паралімпійскі камітэт Украіны разам з еўрапейскай паралімпійскай грамадскасцю працягвае барацьбу за ідэалы міру, гуманізму, дэмакратыі сусветнага паралімпійскага руху», – паведаміла арганізацыя.

Нагадаем, што беларускія і расійскія параатлеты выступяць на будучых Паралімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы пад нейтральным сцягам.