Усе навіны

Аляксандр Апейкін: «У некаторых федэрацыях ёсць гатоўнасць падпісаць Антываенную дэкларацыю»

Кіраўнік БФСС Аляксандр Апейкін падзяліўся інсайдам пра меркаванні ў беларускіх спартыўных федэрацыях пра допуск беларускіх атлетаў да Алімпіяды ў Парыжы.

«Як я ужо бачу, як я ўжо назіраю, у некаторых федэрацыях ёсць гатоўнасць падпісаць і Антываенную дэкларацыю, калі гэта дазволіць выступіць на Алімпійскіх гульнях», - сказаў Апейкін.

Адзначым, што канкрэтную федэрацыю Апейкін не назваў.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.