Усе навіны

Абвешчаны збор сродкаў на дапамогу сем'ям палітзняволеных прадстаўнікоў беларускага спорту

Беларускі фонд спартовай салідарнасці, Фонд BYSOL і Праваабарончы цэнтр «Вясна» аб'явілі збор у падтрымку сем'яў палітзняволеных беларускіх спартоўцаў i прадстаўнікоў спорту.

«Больш за 15 чалавек са спартовай сферы сёння знаходзяцца ў турме. Гэта спартоўцы, трэнеры, а таксама спартовыя журналісты і блогеры, якія рызыкнулі ўласнай свабодай, кар'ерай і здароўем.

Таму сёння як ніколі важна, каб спартовая супольнасць усяго свету аб’ядналася і падтрымала іх сем'і, бо менавіта на іх зараз ляжыць цяжар забяспячэння ўсім неабходным родных за кратамі», – піша «Вясна»

Нагадаем, данаціць у BYSOL напрамую з беларускіх ці расійскіх карт небяспечна, бо банкі дзеляцца дадзенымі пра пераводы з сілавікамі Лукашэнкі, якія могуць затрымаць чалавека за любы перавод у BYSOL.