Усе навіны

Карлас Алос: «Гуляю ў падел, люблю сквош. Заўсёды нацэлены на перамогу, нават калі супернічаю з сынам ці дачкой»

24 лютага 2024, 10:35

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алос распавёў пра свае хобі.

– Калі не лічыць футбола, што цікавага адбылося ў вашым жыцці апошнім часам?

– Надаю час сям'і і сачу за іншымі відамі спорту. Напрыклад, нядаўна глядзеў бой UFC з удзелам Іліі Тапурыі – іспанца грузінскага паходжання. Калі ёсць вольны час, гуляю ў падэл, у Іспаніі ён цяпер вельмі папулярны. Люблю і сквош, часта спаборнічаю з сябрамі. А калі прыязджаю ў Беларусь, то на вольным часе магу пагуляць у тэніс – напрыклад, з маім асістэнтам Хасінтам Магрыньяй або менеджарам зборнай Глебам Стахоўскім. Пры гэтым я заўсёды нацэлены на перамогу – нават калі супернічаю з сынам ці дачкой, – сказаў Алос.