Усе навіны

«Намміністра спорту» Барауля: «29 федэрацый дапушчаныя да адбору на АГ»

23 траўня, 08:47

Намеснік міністра спорту Лукашэнка Аляксандр Барауля пракаментаваў планы на выступленні на міжнародных форумах.

«У гэтым годзе мы рыхтуемся да трох буйных форумаў, спланаваная падрыхтоўка як кожнаму атлету індывідуальна, так і нацыянальным камандам па відах спорту ў цэлым. З 11 па 23 чэрвеня пройдуць гульні БРІКС у Казані. Першапачаткова планаваліся спаборніцтвы па 30 відах, але па апошняй інфармацыі ад арганізатараў спаборніцтва па чатырох відах не будуць праводзіцца – гэта скейтбордынгу, бадмінтон, пляжны валейбол і гандбол. Вядома, што беларусы прадставяць краіну ў 25 відах. Як бачыце – дзе-нідзе не выступім. Напрыклад, акрабатычны рок-н-рол у нас не развіваецца, таму ў гэтай дысцыпліне без нас. Колькасны склад нашай дэлегацыі парадку 580 чалавек з улікам трэнераў, медыкаў, адміністрацыйных работнікаў.

З 26 ліпеня па 11 жніўня адбудуцца Алімпійскія Гульні ў Парыжы. Наогул 29 федэрацыяў з Беларусі дапушчаныя да Міжнароднага адбору – яны прадстаўляюць 32 віды спорту. Пакуль маем 28 ліцэнзій у 11 відах спорту [у «мінспорту» барацьбу лічаць трыма відамі спорту, а ліцэнзіі заваяваныя для выступлення ў вяслярнай двойцы за дзве асобныя ліцэнзіі]. Але час яшчэ ёсць, каб заваяваць ліцэнзіі. Бокс на тыдні атрымае такую магчымасць. Далей у чэрвені кваліфікацыя чакае сучаснае пяціборʼе і стральбу кулявую. Плюс тэніс: Сасновіч, Сабаленка і Азаранка знаходзяцца ў топ-150 і могуць разлічваць на ліцэнзію ў Парыж [на АГ трапляюць топ-56 сусветнага рэйтынгу, Сасновіч, па стане на 20 траўня, знаходзіцца на 104-м радку рэйтынгу]. На працягу месяца ўсё праясніцца.

І з 15 па 29 верасня нас чакаюць Сусветныя гульні Дружбы. Але цяпер ідзе карэкціроўка рэгламенту з боку арганізатараў, таму мне складана назваць дэталі і лічбы. Але ведаю, што мы прымем на гэтым форуме актыўны ўдзел. Чакаюцца спаборніцтвы па 32 відах спорту, і ў большасці мы выступіць плануем», – сказаў Барауля.