Усе навіны

Апейкін пра крытыку ў свой адрас: «Погляды розныя. Ненармальна з-за гэтага рабіць з людзей адэптаў Лукашэнкі на дзіўных падставах»

23 траўня, 22:30

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю «Зеркалу» пракаментаваў вотум недаверу, які яму вынеслі 42 дзеячы беларускага спорту.

– Вы не раз крытыкавалі ў медыя і сацыяльных сетках тое, што адбываецца ў дэмакратычных сілах Беларусі, называлі «папулісцкімі» заявы Паўла Латушкі з нагоды яго розных ініцыятываў па абмене палітвязняў, радаваліся палётам у космас Марыны Васілеўскай, сцвярджалі пра непалітычны характар пераследу беларускага рэжысёра і сузаснавальніка Свабоднага аб'яднання спартсменаў (SOS BY) Андрэя Гнета. Ці не гаворыць усё гэта пра жаданне падыграць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі?

– Што значыць падыгрываць? У дэмакратычным полі, як ужо казаў, нармальна весці дыскусіі. Так, мне не падабаюцца пастаяныя сколкі ў дэмсілах, па Гнёту сваё меркаванне. Палёт Васілеўскай, лічу, – станоўчая падзея. Калі ў Беларусі адкрыюць анкалагічны дыспансер, гэта добра ці не? Канешне, прапаганда пра гэта раструбіць, але гэта не адмяняе факту, што справа – добрае. Так і з Васілеўскай. Нармальна, што погляды розныя. Ненармальна з-за гэтага прычэпліваць ярлыкі і рабіць з людзей адэптаў Лукашэнкі на дзіўных падставах, – сказаў Апейкін.