Усе навіны

МАК канчаткова разгледзіць пытанне ўдзелу беларусаў і расіян у Алімпіядзе 20 ліпеня

15 ліпеня 2024, 22:20

У першы дзень пасяджэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), якое пройдзе 20 ліпеня, адбудзецца разгляд пытання ўдзелу нейтральных атлетаў на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.

Пасля праведзенай па выніках пасяджэння прэс-канферэнцыі, верагодна, стане вядомы канчатковы спіс нейтральных удзельнікаў АГ.

Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў вызначае спецыяльна створаная МАК камісія AINERP. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.