Літвіновіч, Шымановіч і яшчэ 14 спартсменаў паедуць на АГ ад Беларусі – гэта мінімальная колькасць удзельнікаў у гісторыі краіны
16 ліпеня ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылося пасяджэнне выканкама, на якім зацвердзілі склад спартсменаў і суправаджаючых асоб на Алімпіяду-2024 у Парыжы.
16 спартсменаў выступяць у дзевяці відах спорту:
Барацьба грэка-рымская: Абубакар Хаслаханаў;
Веласпорт: Ганна Церах;
Веславанне акадэмічнае: Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч;
Веславанне на байдарках і каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна;
Плаванне: Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко;
Скачкі на батуце: Віялета Бардзілоўская, Іван Літвіновіч;
Стральба кулявая: Дар'я Чупрыс, Аляксандра Пятрова;
Таэквандо: Георгій Гурцыеў;
Цяжкая атлетыка: Сюзана Валадзько, Яўген Ціханцоў.
Адзначым, што на АГ паедзе мінімальная з 1996 года колькасць спартсменаў. З гэтага года Беларусь пачала выступаць асобнай камандай.
Нагадаем, што Алімпіяда пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.