16 беларускіх спартсменаў выступяць на Алімпіядзе-2024 у Парыжы. МАК апублікаваў спіс
16 беларускіх спартсменаў выступяць на Алімпіядзе-2024 у Парыжы, якая пройдзе з 24 ліпеня па 11 жніўня.
Адзначым, што на АГ паедзе мінімальная з 1996 года колькасць спартсменаў. З гэтага года Беларусь пачала выступаць асобнай камандай.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) апублікаваў спіс. Спартсмены з дзевяці відаў спорту дапушчаны да ўдзелу ў нейтральным статусе.
Барацьба грэка-рымская: Абубакар Хаслаханаў;
Веласпорт: Ганна Церах;
Веславанне акадэмічнае: Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч;
Веславанне на байдарках і каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна;
Плаванне: Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко;
Скачкі на батуце: Віялета Бардзілоўская, Іван Літвіновіч;
Стральба кулявая: Дар'я Чупрыс, Аляксандра Пятрова;
Таэквандо: Георгій Гурцыеў;
Цяжкая атлетыка: Сюзана Валадзько, Яўген Ціханцоў.
UPD. Пасля публікацыі да АГ быў дапушчаны 17-ы беларускі спартсмен – барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў.
Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў вызначае спецыяльна створаная МАК камісія AINERP. Абмежавальныя захады ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
Адзначым, Церах, Літвіновіч i Кадзiмагамедаў – падпісанты за рэжым, Залаты і Чупрыс у «спісачных складах» зборных на 2024 год пазначаныя членамі спорткамітэта УС Лукашэнкі, Кадзiмагамедаў – членам «сiлавога» БФСТ «Дынама».