Усе навіны

Ізраільскую дэлегацыю на Алімпіядзе-2024 будзе абараняць элітнае антытэрарыстычнае падраздзяленне французскай жандармерыі

Ізраільскую дэлегацыю на Алімпіядзе-2024 будзе абараняць GIGN – элітнае антытэрарыстычнае падраздзяленне французскай жандармерыі.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен.

«Іх будуць суправаджаць 24 гадзіны за суткі, з першай секунды, як яны ступяць на зямлю Францыі, і да іх ад'езду.

Гэта не павінна было стаць здабыткам грамадскасці, але, улічваючы пагрозы, грэблівыя і незразумелыя каментары некаторых чальцоў партыі La France Insoumise, якія ставяць мішэні на спіны гэтых спартсменаў, цалкам нармалёва сказаць ізраільцянам, што яны будуць вельмі жаданымі і добра абароненымі гасцямі.

Як і іншыя дэлегацыі высокай рызыкі, пра якія я не буду тут казаць», – сказаў Дарманен.