Усе навіны

Чацвёра журналістаў расійскага прапагандысцкага выдання «ТАСС» пазбавіліся выдадзеных раней акрэдытацый на Алімпіяду

28 ліпеня 2024, 15:51

Чатыры журналісты расійскага прапагандысцкага выдання «ТАСС» былі пазбаўлены выдадзеных раней акрэдытацый на Алімпіяду ў Парыжы.

Аргкамітэт Алімпіяды спасылаецца на рашэнне французскіх улад. У атрыманым прапагандыстамі дакуменце падрабязнасцей няма, толькі змяшчаецца спасылка на артыкул Кодэкса ўнутранай бяспекі Францыі.

Акрэдытацыі адкліканы ў трох пішучых журналістаў і аднаго фотакарэспандэнта. Трое карэспандэнтаў паспелі асвятліць цырымонію адкрыцця Алімпіяды і некаторыя спаборніцтвы.