Усе навіны

Алімпіяда-2024, 1 жніўня: расклад дня з удзелам беларускіх спартсменаў

1 жніўня 2024, 14:35

У чацвер, 1 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

Прадстаўляем вашай увазе ўсе старты дня з удзелам беларускіх спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Веславанне

10.40. Таццяна Клімовіч – акадэмічнае веславанне 1х (паўфінал)

11:00. Яўген Залаты – акадэмічнае веславанне 1х (паўфінал)

Плаванне

12:08. Анастасія Шкурдай – 200 м на спіне (кваліфікацыя)

22:11. Анастасія Шкурдай – 200 м на спіне (паўфінал)

Стральба

13:00. Дар'я Чупрыс – стральба з вінтоўкі на 50 метраў з трох пазіцый (кваліфікацыя)