489 украінскіх спартсменаў загінулі ў выніку расійскай агрэсіі
Народны дэпутат Украіны, першы намеснік старшыні парламенцкага Камітэта па пытаннях моладзі і спорту Жан Белянюк паведаміў, што 489 украінскіх спартсменаў загінулі ў выніку расійскай агрэсіі.
«Мы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці данясення свету праўды пра вайну ва Украіне. Людзі павінны ведаць, што адбываецца ў нашай краіне. Гэта не менш важна, чым самі выступленні на Алімпійскіх гульнях.
Усе ўкраінскія атлеты ў Парыжы з'яўляюцца пасламі дзяржавы, таму мы гуртуемся і прыцягваем увагу да тэмы расійскай агрэсіі. Калі людзі будуць ведаць праўду, будуць ціснуць на свае ўрады з патрабаваннем больш актыўна дапамагаць Украіне.
Выдатна, што ў шматлікіх дысцыплінах расійцы вырашылі самаўстараніцца, напрыклад, гэта тычыцца федэрацыі гімнастыкі і барацьбы. У той жа час, частку расійскіх атлетаў заблакавалі, не даўшы ім магчымасць прыехаць на спаборніцтвы. Я лічу, што гэта станоўчы вынік, бо калі мы пачыналі барацьбу за тое, каб расійцаў не дапусцілі да Алімпійскіх гульняў, мы нават не разлічвалі на такі вынік.
Мы прынцыпова выступаем за тое, каб расійскіх атлетаў увогуле не было на Алімпійскіх гульнях», – сказаў Белянюк.
Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.