Усе навіны

Аргкамітэт МАК: «Пра інцыдэнты крадзяжоў у алімпійскай вёсцы было паведамлена ў паліцыю»

1 жніўня 2024, 23:37

Дырэктар аргкамітэта МАК па пытаннях камунікацыі Ан Дэшам пракаментавала інфармацыю пра крадзяжы у алімпійскай вёсцы, дзе пражываюць спартсмены падчас Гульняў-2024 у Парыжы.

«Пра гэтыя інцыдэнты было паведамлена ў паліцыю. Мы падтрымліваем спартсменаў і дэлегацыі. Вёска вельмі добрае ахоўваецца.

Тут ёсць больш за 180 камер назірання, мы вельмі імкнемся зрабіць вёску бяспечным месцам для спартсменаў», – заявіла Дэшам.

Плошча алімпійскай вёскі складае каля 52 гектараў. На гэтай тэрыторыі пражывае каля 14 тысяч спартоўцаў.