Алімпіяда-2024, 2 жніўня: расклад дня з удзелам беларускіх спартсменаў
У пятніцу, 2 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.
Прадстаўляем вашай увазе ўсе старты дня з удзелам беларускіх спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
Стральба
10:00 – Аляксандра Пятрова – стральба з пісталета на 25 метраў (кваліфікацыя)
Скачкі ў вышыню
11.15 – Марыя Жодзік (Польшча) – скачкі ў вышыню (кваліфікацыя)
Скачкі на батуце
13:00 – Віялета Бардзілоўская – скачкі на батуце (кваліфікацыя)
14:50 – Віялета Бардзілоўская – скачкі на батуце (фінал)
19:00 – Іван Літвіновіч – скачкі на батуце (кваліфікацыя)
20:50 – Іван Літвіновіч – скачкі на батуце (фінал)
Плаванне
21:36 – Анастасія Шкурдай – 200 м на спіне (фінал)