Усе навіны

Алімпіяда-2024, 2 жніўня: у Бардзілоўскай срэбра, Жодзік і Пятрова па-за фіналам і іншыя старты з удзелам беларускіх спартсменаў

2 жніўня 2024, 17:08

У пятніцу, 2 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

Прадстаўляем вашай увазе ўсе старты дня з удзелам беларускіх спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Стральба

10.00 – Аляксандра Пятрова – стральба з пісталета на 25 метраў. Па выніках кваліфікацыі яна не здолела прайсці ў фінал.

Лёгкая атлетыка

11.15 – Марыя Жодзік (Польшча) – скачкі ў вышыню. У кваліфікацыі яна паказала вынік 1,83 метра і не прайшла ў фінал, заняўшы 28-е месца.

Гимнастика

13.00 – Віялета Бардзілоўская – скачкі на батуце. У кваліфікацыі яна заняла другое месца з 16 і з вынікам 56.340 прайшла ў фінал.

14.50 – Віялета Бардзілоўская – скачкі на батуце. У фінале яна паказала вынік 56.060 і ўзяла сярэбраны медаль.

20.50 – Іван Літвіновіч – скачкі на батуце (фінал). Беларус стаў алімпійскім чэмпіёнам.

Плаванне

21.36 – Анастасія Шкурдай – 200 м на спіне (фінал). Беларуска заняла 8-е месца.