Усе навіны

Алімпіяда-2024, 4 жніўня: Ціманаўская не прайшла ў паўфінал і выступіць у суцяшальным раундзе і іншыя старты з удзелам беларускіх спартсменаў

У нядзелю, 4 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

Прадстаўляем вашай увазе ўсе старты дня з удзелам беларускіх спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Лёгкая атлетыка

11.55 – Крысціна Ціманоўская (Польшча) – бег 200 метраў (кваліфікацыя). Спартсменка не прайшла ў паўфінал, заняўшы пяты радок з часам 23.30.

Веласпорт

15:00 – Ганна Церах – групавая шашэйная велагонка. Фінішавала 61-й, саступіўшы пераможцы 10 хвілін 55 секунд.