Усе навіны
photo

Супрацоўнік расійскага «Спорт-Экспрэс» вывесіў сцяг РФ на Эйфелевай вежы ў дзень закрыцця Алімпіяды

Супрацоўнік расійскага прапагандысцкага выдання «Спорт-Экспрэс» Дзмітрый Кузняцоў вывесіў сцяг Расіі ў дзень закрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

МАК дапусціў на Алімпіяду 15 нейтральных спартсменаў з расійскім пашпартам. Яны заваявалі 1 узнагароду – Міра Андрэева ​​і Дыяна Шнайдэр заваявалі срэбра ў парным разрадзе тэніснага турніру.

На Алімпіядзе дзейнічала поўная забарона на ўсю расійскую сімволіку.