Усе навіны

Макрон лічыць Фуркада ідэальным кандыдатам на пасаду кіраўніка аргкамітэта зімовай Алімпіяды-2030, якая пройдзе ў французскіх Альпах

13 жніўня 2024, 19:28

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон расказаў, каго хацеў бы бачыць кіраўніком аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў 2030 года, якія пройдуць у французскіх Альпах.

«Нам трэба будзе стварыць аргкамітэт Алімпіяды, гэта будзе залежаць ад Алімпійскага і Паралімпійскага камітэтаў Францыі і МАК. Але я разумею, што Мартэн Фуркад можа стаць горным Тоні Эстанге (кіраўнік аргкамітэта Гульняў у Парыжы-2024 – заўв.), і гэта было б выдатна», – сказаў Макрон.

Алімпіяда-2030 пройдзе з 8 па 24 лютага.