Усе навіны

Справа Гнета вернецца трэці раз у Высокі суд Бялграда для новага разгляду

11 верасня 2024, 19:16

Справа сузаснавальніка Свабоднага аб'яднання спартсменаў (SOS BY) Андрэя Гнета вернецца трэці раз у Высокі суд Бялграда для новага разгляду, паведамляе DW Беларусь яго адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна.

Раней суд Сербіі адмяніў рашэнне пра экстрадыцыю актывіста ў Беларусь, аднак не адмяніў саму экстрадыцыю.

Адзначым, што Гнет застанецца пад хатнім арыштам. Рэжысёр ужо 11 месяцаў знаходзіцца ў Сербіі, спачатку ён быў у турме, потым пад хатнім арыштам.