Усе навіны

Украінскі каментатар Маралес: «Калі нехта думае, што на вайне з аўтаматаў усе страляюць прыцэльна, то гэта зусім не так»

27 верасня 2024, 19:39

Украінскі каментатар Раберта Маралес у інтэрв'ю Tribuna.com распавёў пра тое, як на вайне выглядае рэальная стральба.

– Калі вы ўпершыню ўзялі ў рукі аўтамат?

– Яшчэ ў 2015 годзе ў вучэбцы, тады ж і пастраляў няшмат.

– Як адчуванні? І як мужчыне старэй за 30 гадоў засвоіць ваенную справу?

– Усё залежыць ад таго, дзе ты служыш, што робіш. Але ўсё магчыма. Што да стральбы, то калі хтосьці думае, што на вайне з аўтаматаў усе страляюць прыцэльна, то гэта зусім не так.

Больш за тое, шмат хто нават у пяхоце не суперстралок. Часта людзі страляюць па-ірацку: гэта калі паднімаеш рукі з аўтаматам, сам знаходзішся ў акопе і проста страляеш наперад, вядзеш бязладную стральбу.

У такія моманты ты зусім не падобны на Робін Гуда, – сказаў Маралес.