Усе навіны

Украінскі каментатар Маралес: «У большасці сваёй украінцы слаба ўяўляюць, што робіцца цяпер у Беларусі»

27 верасня 2024, 23:34

Украінскі каментатар Раберта Маралес у інтэрв'ю Tribuna.com падзяліўся меркаваннем пра тое, што ўяўленне ўкраінцаў пра сітуацыю ў Беларусі застаецца даволі прымітыўным.

– Як думаеце, ці разумеюць украінцы ў прынцыпе тое, што адбываецца цяпер у нашай краіне?

– Мне здаецца, гэта ўяўленне даволі прымітыўнае. Проста ў пачатку 2000-х ва Ўкраіне было вельмі шмат прарасійскага медыя, і яно раскручвала такі трэнд, як стабільнасць, моцная рука кіраўніка. У прыклад прыводзілі Беларусь. Нехта верыў гэтаму.

Я асабіста разумеў, што ўсё гэта можа прывесці да дыктатуры, як яно і атрымліваецца цяпер. Але ў большасці сваёй украінцы слаба ўяўляюць, што робіцца цяпер у вашай краіне, – сказаў Маралес.