Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт НАК Лукашэнка Доўгалёнак: «Знаходзімся ў кантакце з МАК, пастаянна кантактуем»

10 кастрычніка 2024, 13:24

Віцэ-прэзідэнт НАК Лукашэнка Дзмітрый Даўгалёнак пракаментаваў працу па вяртанні беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы.

«Мы знаходзімся ў кантакце з Міжнародным алімпійскім камітэтам, пастаянна маем зносіны, спрабуем зрушыць сітуацыю ў лепшы бок.

Мы паказалі, што спорт павінен знаходзіцца па-за палітыкай.

Што тычыцца летніх відаў спорту, пакуль сітуацыя нядрэнная. Нашы спартсмены дапушчаныя да ўсіх спаборніцтваў, акрамя лёгкай атлетыкі.

Калі надыходзіць перадвыбарная кампанія, адзначаецца пэўнае зацішша. І ўсе будуць глядзець, куды ж будзе дзьмуць вецер. А ўжо потым, можа быць, яны вернуцца да гэтай размовы», – сказаў Доўгалёнак.