«Мужчыны маглі біць жанчын і выйграваць медалі». У перадвыбарным роліку Трампа паказалі Іман Хеліф
У перадвыбарным роліку кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа паказалі алімпійскую чэмпіёнку па боксе Іман Хеліф.
«Чатыры гады таму мы звярнулі не туды і страцілі нашу мэту, мы страцілі сілу, якая робіць амерыканцаў тымі, хто мы ёсць. Калі мы рашаліся гаварыць праўду, гэта называлі мовай нянавісці, а нашы каштоўнасці называлі ганебнымі. Тады ўсё, пра што мы клапаціліся, развалілася.
Мы здалі сваю мяжу, свае заробкі і сваю адвагу, наш патрыятызм называлі таксічным. Мужчыны маглі біць жанчын і выйграваць медалі, але не было ўзнагароды для хлопца, які кожны дзень уставаў, каб выконваць сваю працу. Цяпер нас просяць здавольвацца тым, што ёсць, і нам цікава, ці зможа Амерыка вярнуцца.
Мы можам, таму што мы рабілі гэта раней. Калі мы трапляем у накдаўн, мы зноў устаем», – гаворыцца ў роліку.
У 2023 годзе Хеліф была дыскваліфікаваная пасля перамогі на чэмпіянаце свету 2023 года ад IBA. Тэст, праведзены IBA, паказаў падвышаны ўзровень тэстастэрону, а арганізатары заявілі, што яна не змагла прайсці тэст на адпаведнасць полу.
У 1/8 фіналу Алімпіяды алжырка адолела Анджэлу Карыні, якая адмовілася працягваць паядынак пасля першага акцэнтаванага прапушчанага ўдару. Пасля гэтага ў сетцы пачаліся размовы пра яе палавую прыналежнасць. На Гульнях у Парыжы Хеліф заваявала залаты медаль.