Санковіч пра магчымасць допуску беларусаў на АГ-2026: «Пазітыву, канешне, не так шмат»
Генеральны сакратар НАК Лукашэнкі Ксенія Санковіч расказала пра прасоўванне перагавораў з МАК наконт допуску беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў 2026 года.
– Ці ёсць на дадзены момант нейкае разуменне ўдзелу беларускіх спартсменаў у зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года?
– Алімпіяда-2026 для НАК на сёння з'яўляецца ключавой мэтай. Але, усё разумеюць, што зімовыя Гульні складаней, чым летнія. Акрамя існуючых праблем, тут дабаўляюцца тэхнічныя, лагістычныя моманты. Магу запэўніць, што Нацыянальны Алімпійскі камітэт прыкладзе ўсе намаганні, каб нашы спартсмены былі прадстаўлены ў Мілане.
Пазітыву, канешне, не так шмат: усё сочаць за зімовымі федэрацыямі, за іх рашэннямі.Аднак надзея на разумнае і рацыянальнае вырашэнне гэтага пытання застаецца, – сказала Санковіч.