Спікер МАК – пра узнагароджанне беларускіх алімпійскіх медалістаў Лукашэнкам: «Мы не заўважылі ніякіх парушэнняў нейтральнасці»
Спікер МАК Марк Адамс пракаментаваў уручэнне беларускім алімпійскім медалістам дзяржаўных узнагарод з рук самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
– 17 верасня беларускія алімпійскія медалісты атрымалі ўзнагароды з рук беларускага дыктатара Лукашэнкі, напрыклад, «нейтральны атлет» Залаты. Ён сказаў Лукашэнку, што «мы дасягнулі поспеху дзякуючы вам». Ці вядома МАК пра гэтае мерапрыемства? Як МАК пракаментуе гэтае мерапрыемства?
– Усё, што я магу сказаць, – што МАК не заўважыў ніякіх парушэнняў нейтральнасці, – сказаў Адамс.
Акрамя Яўгена Залатога, Лукашэнка ўзнагародзіў бронзавага прызёра ў цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова, алімпійскага чэмпіёна па скачках на батуце Івана Літвіновіча і сярэбраную медалістку ў скачках на батуце Віялету Бардзілоўскую.