Tribuna.com шукае рэдактараў iGaming-раздзела на англійскай мове
Tribuna.com – гэта не толькі спорт, але і медыя пра iGaming на некалькіх замежных мовах, якое мы хочам далей развіваць.
Мы плануем запуск новых тыпаў кантэнту і сэрвісаў як для канчатковых карыстачоў, так і для бізнэсу. Калі вам блізкая гэтая тэма ці вы хацелі б у ёй разабрацца, то вы па адрасе.
Мы аб'яўляем вакансію: рэдактар iGaming-раздзела з веданнем англійскай мовы.
Што трэба будзе рабіць:
– маніторынг навін iGaming-тэматыкі, выбар галоўных, іх адаптацыя і публікацыя;
– маніторынг ставачных трэндаў, праца са статыстыкай;
– напісанне прагнозаў на футбольныя матчы, аглядаў прапаноў асобных брэндаў;
– SEO-капірайтынг па зададзенай структуры і ключавых словах;
– пруфрыдынг чужых тэкстаў, а таксама праца з іншымі тыпамі бэтынгавага кантэнту.
Ад вас:
– разуменне індустрыі і жаданне развівацца ў ёй;
– безумоўна, любоў да футбола, разуменне ставак;
– веданне, чым вэйджар адрозніваецца ад тоталу і жаданне разбірацца з іншымі тэрмінамі;
– высокі ўзровень валодання англійскай мовай;
– уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
– самадысцыпліна для выдаленай працы;
– разуменне прынцыпаў адказнай гульні;
– жаданне працаваць у класнай камандзе і рабіць медыя сусветнага ўзроўню.
Ад нас:
– магчымасць развівацца і працаваць на шматмільённую аўдыторыю;
– сумеснае абмеркаванне кампенсацыі;
– гнуткі графік (толькі для найлепшых);
– водпуск 24 дні і лаяльны падыход да бальнічных;
– прыязны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць :).
Рэзюмэ з тэмай ліста «Рэдактар iGaming-раздзела» дасылайце на пошту [email protected].