Усе навіны

МАК прадаставіць пяціразоваму чэмпіёну АГ Гэры Холу копіі алімпійскіх узнагарод, якія ён страціў падчас пажару ў Каліфорніі

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах заявіў, што МАК прадаставіць Гэры Холу копіі алімпійскіх узнагарод, якія ён страціў падчас пажару ў Каліфорніі.

Пяціразовы алімпійскі чэмпіён па плаванні Хол стаў адным з пацярпелых ад маштабных пажараў у Лос-Анджэлесе.

Дом, які Хол здымаў у Пасіфік-Палісадс, Каліфорнія, і выкарыстаў як базу для свайго бізнэсу, згарэў падчас пажару, была знішчана амаль уся маёмасць Гэры, у тым ліку дзесяць алімпійскіх медаляў.

«Мы цалкам салідарныя з грамадзянамі Лос-Анджэлеса і захапляемся нястомнай працай пажарных і сілаў бяспекі. Цяпер уся ўвага павінна быць засяроджана на барацьбе з пажарамі і абароне людзей і маёмасці.

Мы таксама даведаліся, што вялікі алімпіец Гэры Хол-малодшы страціў свае медалі ў агні. МАК дасць яму копіі», - цытуе МАК заяву Баха.

Хол прадстаўляў ЗША на Алімпійскіх гульнях 1996, 2000 і 2004 гадоў і выйграў пяць залатых, тры сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.