Усе навіны

Дональд Трамп: «Мы не дапусцім мужчын да жаночага спорту. Гэтаму канец»

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на мітынгу перад сваімі фанатамі напярэдадні цырымоніі інаўгурацыі заявіў, што не дапусціць мужчын у жаночы спорт.

«Мы навучым нашых дзяцей любіць нашую краіну, паважаць нашу гісторыю і заўсёды паважаць наш амерыканскі сцяг. Мы прыбярэм да чорта з нашых школ крытычную расавую тэорыю і трансгендэрнае вар'яцтва.

Заўсёды памятайце, што гэта так проста і гэта будзе зроблена заўтра. Мы не дапусцім мужчын да жаночага спорту. Гэтаму канец», – заявіў Трамп.

Нагадаем, што сёння, 20 студзеня, у 20:00 па мінскім часе чакаецца, што Трамп прыме прысягу і афіцыйна стане 47-м прэзідэнтам ЗША.