Усе навіны

Tribuna.com адкрывае вакансію рэдактара

Беларуская «Трыбуна» шукае рэдактара, які разбіраецца ў спорце і здольны рабіць наступнае:

– Вычытваць і рэдагаваць чужыя тэксты, напісаныя па-руску і па-беларуску.

– Пісаць свае тэксты.

– Перакладаць на беларускую і рускую мовы.

– Шукаць тэмы.

– Удзельнічаць у арганізацыі рэдакцыйнай працы.

Гэтыя задачы вымагаюць добрага ведання беларускага спорту, а таксама ўпэўненага валодання рускай і беларускай мовамі. Праца – дыстанцыйная. Магчымая частковая занятасць. Графік – па дамоўленасці. Заробак будзе прапанаваны па выніках сумоўя. Рэзюмэ прымаюцца на электронны адрас [email protected].

У рэжымнай Беларусі Tribuna.com мае статус так званага «экстрэмісцкага фармавання». Гэтую акалічнасць варта ўлічваць, калі вы думаеце пра супрацу.