Усе навіны

У Смаргоні 9-гадовы школьнік праваліўся пад лёд – яго выратавалі хакейнай клюшкай

15 лютага, 18:40

У Смаргоні 9-гадовы школьнік праваліўся пад лёд, калі вяртаўся з музычнай школы.

Хлопчык вырашыў зрэзаць шлях і пайшоў праз раку Оксна, але ў двух метрах ад берага лёд зламаўся. Відавочцы паспяшаліся на дапамогу школьніку і дасталі яго на сушу пры дапамозе хакейнай клюшкі.

Дзіця даставілі ў лякарню, у яго выявілі пераахаладжэнне, цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

У МЧС Беларуси адзначаюць, што таўшчыня лёду ў той дзень на рацэ была ўсяго тры сантыметры.