Усе навіны

Сёння адбудуцца выбары прэзідэнта МАК, пачатак – у 17.00

20 сакавіка, 14:26

У чацвер, 21 сакавіка, на 144-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) пройдуць выбары новага кіраўніка арганізацыі.

Сесія пройдзе ў грэчаскім Коста-Наварына. Пачатак – у 17.00.

Выбары пройдуць у закрытым рэжыме. Кандыдат, які набярэ найменшую колькасць галасоў у кожным туры, будзе выбываць.

Новаабраны прэзідэнт заменіць Томаса Баха на гэтай пасадзе 24 чэрвеня 2025 года.

Кандыдаты на пасаду прэзідэнта МАК:

Прынц Фейсал Аль-Хусэйн – (Іарданія) – прынц Іарданіі, член выканкама МАК

Себасцьян Коу (Вялікабрытанія) – прэзідэнт World Athletics і двухразовы алімпійскі чэмпіён

Кірсці Кавентры (Зімбабвэ) – двухразовая алімпійская чэмпіёнка, член выканкама МАК

Юхан Эліяш (Швецыя) – прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда

Давід Лапарт'ен (Францыя) – прэзідэнт Міжнароднага саюза веласіпедыстаў і НАК Францыі

Хуан Антоніа Самаранч-малодшы (Іспанія) – віцэ-прэзідэнт МАК

Марынары Ватанабе (Японія) – прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі