Усе навіны

Кавентры – першая жанчына ў гісторыі, якая ўзначаліць МАК

20 сакавіка, 19:03

Будучая прэзідэнтка Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Кірсці Кавентры стане першай жанчынай у гісторыі, якая ўзначаліць арганізацыю.

41-гадовая Кавентры прадстаўляе Зімбабвэ. Яна з'яўляецца былой плыўчыхай і алімпійскай чэмпіёнкай.

Кірсці заменіць Томаса Баха на пасадзе прэзідэнта 24 чэрвеня 2025 года.

Прадстаўнік Афрыкі ўпершыню стаў прэзідэнтам МАК.