Усе навіны

Віктар Лукашэнка: «Абранне Кавентры адыграе вырашальную ролю ў забеспячэнні таго, каб АГ заставаліся сімвалам адзінства справядлівасці»

20 сакавіка, 19:13

Кіраўнік НАК Лукашэнка Віктар Лукашэнка адрэагаваў на абранне Кірсці Кавентры прэзідэнткай МАК.

– Ваша абранне сімвалізуе паваротны момант у гісторыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, і, упэўнены, што ваша бачанне і досвед прывядуць арганізацыю да новых вышыняў.

Ваша кіраўніцтва, несумненна, адыграе вырашальную ролю ў фарміраванні будучыні Алімпійскіх гульняў і забеспячэнні таго, каб яны заставаліся сімвалам адзінства і справядлівасці, – сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.