Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка: «Пад кіраўніцтвам Кавентры алімпійскі рух зможа зрабіць унёсак у забеспячэнне даступнасці спорту для ўсіх»

20 сакавіка, 22:50

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кірсці Кавентры з выбраннем на пасаду прэзідэнта МАК.

– Перакананы, што пад вашым кіраўніцтвам міжнародны алімпійскі рух зможа ўнесці важкі ўклад ва ўмацаванне дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі і краінамі, забеспячэнне даступнасці спорту для ўсіх, – напісаў Лукашэнка.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.