Усе навіны

Кірсці Кавентры: «Я веру, што для алімпійскага руху лепш за ўсё – забяспечыць удзел усіх спартсменаў»

21 сакавіка, 23:18

Будучая прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Кірсці Кавентры адказала на пытанне, ці выступае яна супраць адхілення краін ад Алімпійскіх гульняў з-за войн.

«Так, але я лічу, што кожную сітуацыю трэба разглядаць асобна.

Тое, што я хацела б зрабіць – гэта стварыць працоўную групу, якая распрацуе пэўную палітыку і рамкі, каб мы, як алімпійскі рух, маглі прымаць рашэнні, калі краіны ўцягнутыя ў канфлікты.

Цяпер у Афрыцы працягваюцца жахлівыя канфлікты. І, нажаль, гэта не знікне.

Наш абавязак таксама гарантаваць, што ўсе спартсмены, якія будуць удзельнічаць у Гульнях, будуць у бяспецы, і што мы будзем абараняць і падтрымліваць іх падчас Алімпіяды.

Гэта вельмі тонкі баланс. Але, нарэшце, я веру, што для нашага руху лепш за ўсё – забяспечыць удзел усіх спартсменаў», – сказала Кавентры.

Таксама яна адказала на пытанне, ці вернецца Расія да таго часу.

«Мы будзем абмяркоўваць гэта калектыўна», – дадала Кавентры.

Кірсці заменіць Томаса Баха на пасадзе 24 чэрвеня.