Усе навіны

Кавальчук – пра незадаволенасць спартыўных чыноўнікаў: «Як ты будзеш задаволены, калі грошы прывык атрымліваць добрыя? Я гатовы да ўсяго»

Так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук падзяліўся меркаваннем наконт рэакцыі спартыўных чыноўнікаў на яго рашэнні.

– Лукашэнка патрабуе вынік, Кавальчук заціскае гайкі. Вы гатовы да таго, што некаторыя будуць незадаволеныя вашымі рашэннямі?

– Яны і павінны быць незадаволеныя. З цябе патрабуюць рэзультат, але ты не можаш яго паказаць. Як ты будзеш задаволены, калі грошы прывык атрымліваць добрыя? Таму яны і незадаволены.

– Вы гатовыя да гэтага супраціву?

– Я заўсёды гатовы да ўсяго. Усё нармальна, – сказаў Кавальчук.