Усе навіны

📱 Tribuna.com адкрывае вакансію Middle iOS Engineer

Tribuna.com – вядучае лічбавае спартыўнае выдавецтва Беларусі, таксама ў нас ёсць праекты, арыентаваныя на еўрапейскія і сусветныя рынкі.

Мы робім папулярныя спартыўныя медыя, сэрвісы і супольнасці, расказваем пра спорт тэкстам і відэа. Сукупная аўдыторыя праекту перавышае 10 млн карыстальнікаў і працягвае расці.

Разам з аўдыторыяй расце і наша каманда, і зараз мы адкрываем вакансію Middle iOS Engineer.

Наш стэк:

  • iOS 17+
  • MVVM са SwiftUI + крыху (вельмі мала!) UIKit
  • Модульная архітэктура на аснове Tuist
  • 17 мабільных дадаткаў і яшчэ больш наперадзе!
  • GraphQL бэкэнд праз Apollo iOS
  • Gitlab CI з Fastlane

Патрабаванні:

  • Досвед напісання маштабуемага і тэставанага кода
  • Добрыя веды Swift (кіраванне памяццю, прынцыпы SOLID)
  • Досвед працы са SwiftUI
  • Веданне Swift structured concurrency
  • Досвед працы з git і працоўнымі працэсамі git
  • Досвед працы з Unit і інтэграцыйным тэсціраваннем

Будзе плюсам:

  • Tuist (для генерацыі xcode праектаў)
  • CI/CD
  • GraphQL
  • UIKit
  • Firebase
  • Google Mobile Ads

Ад вас:

  • Распрацоўваць і падтрымліваць функцыі ў некалькіх дадатках для iOS;
  • Удзельнічаць у працэсе распрацоўкі новых функцый;
  • Абмяркоўваць і распрацоўваць новыя функцыі з іншымі камандамі (бэкэнд, дызайн, прадукт і г.д.);
  • Укараняць Unit і інтэграцыйныя тэсты;
  • Выконваць рэўю кода для іншых членаў каманды;
  • Удзельнічаць у сесіях па ацэнцы і планаванні праекта.

Для вас:

  • Праца над паспяховым і крутым прадуктам, якім карыстаюцца мільёны аматараў спорту;
  • Чэлендж па перакладзе паспяховага праекта на новыя тэхнічныя рэйкі;
  • Магчымасць непасрэдна ўдзельнічаць у выбары тэхнічных і прадуктовых рашэнняў;
  • Моцная прадуктовая культура і класныя калегі;
  • Гнуткі графік з магчымасцю аддаленай працы, удзел у навучальных курсах і канферэнцыях;
  • Рынкавы заробак.

Рэзюмэ дасылайце на [email protected] з тэмай «Middle iOS Engineer».