Усе навіны
Вiдэа

Яўген Красулін: «У 90-х чытаеш расійскія газеты: «Наталля Зверава перамагла...» Ну, вось зараз напішаце ж, што яна беларуска? Фіг вам»

Беларускі гісторык Яўген Красулін у эфіры падкаста «Обычное утро» падзяліўся назіраньнямі, як у Расіі спрабуюць пазьбягаць згадкі Беларусі.

– Беларусь ніяк у Расіі не згадвалася. Я ў 90-х у Маскве, калі чытаў газеты, дзівіўся, як жа яны хітраваліся не згадваць Беларусь.

Была такая тэнісістка Наталля Зверава. Чытаеш які-небудзь «Московский комсомолец». А там напісана: «Наталля Зверава перамагла...» Думаеш, ну вось зараз напішаце ж тут, што яна беларуска? Але фіг вам.

– Гэта яны спецыяльна рабілі?

– І спецыяльна, і ад няведання, – сказаў Красулін.