Усе навіны

Супрацоўнік мінспорту Лукашэнка: «Усе, хто пакінуў подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў у 2020-м, былі звольненыя»

Супрацоўнік міністэрства спорту Лукашэнка на ўмовах ананімнасці распавёў «Трыбуне» пра чысткі ў ведамстве пасля 2020 года.

– А наколькі масавымі былі чысткі ў Міністэрстве пасля 2020-га?

– У самім Мінспорту яны былі максімальна магчымыя. Усе, хто пакінуў подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў у 2020-м, былі звольненыя, незалежна ад кампетэнцый, досведу і навыкаў. Не шкадавалі нікога. Пад раздачу трапілі кампетэнтныя спецыялісты, а на іх месцы набралі лаяльных, пакорлівых і не самых кваліфікаваных супрацоўнікаў, – сказаў супрацоўнік.