Tribuna.com адкрывае вакансію Middle Golang Engineer
Tribuna.com – адзін з лідараў на рынку спартыўных медыя ў Беларусі, з аўдыторыяй на сайце і мабільных дадатках, якая перавышае 600 тысяч карыстальнікаў штомесяц і працягвае стабільна расці. Калі вы цікавіцеся спортам з большай верагоднасцю, вы ўжо карыстаецеся адным з нашых прадуктаў.
Мэта кампаніі – развіццё незалежных медыя і будаўніцтва высокатэхналагічнага прадукта сусветнага ўзроўню ў Беларусі. Палітыка кампаніі – лёгкасць, гнуткасць у прыняцці рашэнняў і менеджменце працоўных працэсаў, якая дазваляе імкліва расці і будаваць кар'еру ўнутры кампаніі.
Патрабаванні:
- Ад 3 гадоў прафесійнага досведу распрацоўкі праграмнага забеспячэння;
- Веданне мовы праграмавання Go, парадыгмаў, канструкцый і ідыём;
- Веданне базавых патэрнаў канкурэнтнага праграмавання;
- Разуменне таго, як асноўныя структуры даных рэалізаваныя ў Go;
- Напісанне модульных тэстаў;
- разуменне асноў працы рэляцыйных баз даных;
- Redis/RabbitMQ;
- Досвед працы з: gRPC, GraphQL;
- Знаёмства з інструментамі CI/CD, такімі як Gitlab pipelines;
- Знаёмства з метрыкамі: Prometheus, Grafana;
- Разуменне Docker і Kubernetes;
- Захапленне спортам будзе плюсам.
Ад вас:
- Напісанне надзейнага і эфектыўнага кода, які маштабуецца, тэстуецца і лёгка абслугоўваецца;
- Перавод патрабаванняў да праграмнага забеспячэння ў стабільнае, працуючае і высокапрадукцыйнае праграмнае забеспячэнне;
- Удзел у архітэктурных і дызайнерскіх рашэннях, пабудова эфектыўнай размеркаванай архітэктуры мікрасэрвісаў;
- Поўная адказнасць за тое, што робіце;
- Разуменне таго, што вы дастаўляеце прадукт, а не код.
Ад нас:
- Праца над паспяховым прадуктам, якім карыстаюцца мільёны аматараў спорту;
- Чэлендж па перакладзе паспяховага прыбытковага праекта на новыя тэхнічныя рэйкі;
- Моцная прадуктовая культура і класныя калегі;
- Гнуткі графік з магчымасцю аддаленай працы, удзел у навучальных курсах і канферэнцыях;
- Рынкавы заробак.
Калі ты таксама хочаш развівацца і любіш займацца і цікавішся спортам, а самаразвіццё для цябе гэта не проста слова – далучайся да нас. Дасылай рэзюмэ на [email protected] з тэмай «Middle Golang Engineer».